ВІДЭА

АЎДЫЁ

ФОТА

ПРА КАЛЕКТЫЎ

Вітайце! Ансамбль народнай музыкі "Бяседа"!

За маладых", "Чарка на пасашок", "Запрагай-ка, бацька, коней" - па гэтых хітах з лёгкасцю пазнаюць ансамбль "Бяседа". Аснова яго рэпертуару - народная музыка ў яе самых разнастайных праявах. Фальклорная традыцыя ажывае на канцэртах "Бяседы", калі спалучаюцца харавыя, сольныя, інструментальныя нумары. Выканаўцы ў нацыянальных строях здзіўляюць майстэрствам і арганічным гучаннем.

Ансамбль быў створаны ў 1991 годзе і за гэты час набыў вядомасць не толькі на радзіме, але і за мяжой. Сёння калектыў складаецца з адзінаццаці чалавек: чатырох салістаў і сямі музыкантаў. Пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі кампазітара Леаніда Захлеўнага "Бяседа" неаднойчы ўдзельнічала ў міжнародных фальклорных фестывалях: "Славянскі базар у Віцебску", "Фестываль беларускай песні і паэзіі" (г. Маладзечна), "Дажынкі" і інш. Дзякуючы "Бяседзе" беларускую песню пазнаюць у Швецыі, Карэі, Партугаліі, Аўстрыі, Польшы, Румыніі, Латвіі, Літве, Расіі, Украіне.

"Бяседа" актыўна гастралюе, аўдыязапісы ансамбля папаўняюць фонд Беларускага радыё. Артысты часта прымаюць удзел у папулярных радыё- і тэлепраграмах. На кожным канцэрце музыканты ствараюць асаблівую атмасферу, якая дорыць мноства станоўчых эмоцый і забяспечвае добры настрой. Запрашаем і вас далучыцца да гэтага песеннага свята.

ЗАДАЦЬ ПЫТАННЕ «БЯСЕДЕ»